Нацбанк запусціў галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля
- 17.11.2025, 20:34
Конкурсная камісія адабрала пяць лепшых прац.
Конкурсная камісія адабрала 5 лепшых прац з амаль 2 700 пададзеных заявак, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.
Новы графічны знак рубля будзе абраны на падставе ацэнак камісіі і вынікаў анлайн-галасавання.
Пазнаёміцца з фіналістамі і аддаць свой голас за ўпадабаны варыянт можна тут.
Галасаванне будзе працягвацца да 28 лістапада 2025 года.
Вынікі конкурсу абвесцяць не пазней за 31 снежня 2025 года.