«Уронілі восем бомбаў»
- 17.11.2025, 20:16
Расіяне скардзяцца на атакі ўласнай авіяцыі.
Расійскія бамбавікі «роняць» авіябомбы на Белгарадскую вобласць. За апошнія дні там упалі восем кіраваных авіябомбаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на перахоп, які апублікавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
У перахопленай размове жыхарка Белгарадскай вобласці распавядае пра пажары на інфраструктурных аб’ектах у выніку баявых дзеянняў. Асобна яна згадвае, што рэгіён бамбіць уласная авіяцыя.
«За 11 дзён расійскія бамбавікі ўронілі восем бомбаў, восем бомбаў на тэрыторыі Белгарадскай вобласці. Уяўляеш?» — кажа яна.
У ГУР звярнулі ўвагу, што расіяне рэгулярна атакуюць КАБамі мірнае насельніцтва Украіны. Але з-за тэхнічнай няспраўнасці частка бомбаў «не выходзіць на зададзены курс і ляціць на галовы расіян, якія пражываюць у памежных раёнах».