«Барселона» вяртаецца на свой стадыён
- 17.11.2025, 20:07
22 лістапада каталонцы правядуць матч на «Камп Ноў».
«Барселона» абвясціла ў сваім акаўнце ў X, што наступны матч 13-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Атлетыка» Більбао адбудзецца на рэканструяваным «Spotify Камп Ноў».
Матч, які верне каталонцаў дадому, пройдзе ў суботу, 22 лістапада.
З-за незавершанага працэсу ліцэнзавання на арэну умяшчальнасцю 99 354 гледачоў змогуць патрапіць толькі 45 тысяч балельшчыкаў.
Апошні раз каталонцы выступалі на сваім легендарным стадыёне 28 мая 2023 года — тады каманда абыграла «Мальёрку» з лікам 3:0 у 37-м туры Ла Лігі.
Нагадаем, клуб раней паведамляў, што намерваецца цалкам вярнуцца на абноўлены «Камп Ноў» 10 жніўня 2025 года.
Стадыён закрылі на рэканструкцыю ўлетку 2023-га, а на пачатку бягучага сезона «Барселона» была вымушаная праводзіць хатнія матчы на «Алімпік Льюіс Кампаніс» з-за адсутнасці ліцэнзіі на эксплуатацыю арэны.
Пасля 12 тураў Ла Лігі «Барселона» займае другое месца ў турнірнай табліцы, набраўшы 28 ачкоў і ўступаючы лідару «Рэалу» на тры ачкі.