Зяленскі: Украіна зможа атрымаць ад Францыі сістэмы СПА SAMP-T
- 17.11.2025, 16:35
Ідзе гаворка пра восем комплексаў і па шэсць пускавых установак на кожны.
Падпісаная паміж Украінай і Францыяй 17 лістапада дамоўленасць прадугледжвае прадастаўленне Украіне ў будучыні 8 сістэм супрацьпаветранай абароны SAMP-T, піша «Еўрапейская праўда».
Пра гэта ў панядзелак паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з французскім калегам Эманюэлем Макронам.
Раней стала вядома, што ў Парыжы была падпісаная дэкларацыя аб намерах па супрацоўніцтве ў сферы набыцця Украінай абароннага абсталявання.
Зяленскі ўдакладніў, што гэтая дамоўленасць азначае пастаўку 8 сістэм СПА SAMP-T.
«Украіна зможа атрымаць 100 самалётаў Rafale F-4, вельмі моцныя французскія радары, 8 сістэм супрацьпаветранай абароны SAMP-T, па 6 пускавых. Для кагосьці гэта тэхнічныя дэталі, але для нас гэта важна. Кожная пускавая, усё гэта — гэта абарона кожнага жыцця», — распавёў Зяленскі.