ГУР паказала, як знішчае СПА расіян на Данбасе
- 17.11.2025, 15:50
Відэафакт.
Байцы спецпадраздзялення Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР МО) «Примари» працягваюць атакаваць і знішчаць сродкі супрацьпаветранай абароны расіян на часова акупаванай тэрыторыі Данбаса.
Пра гэта ў панядзелак, 17 лістапада, паведамілі ў ГУР МО, апублікаваўшы кадры паражэнняў варожых цэляў цягам апошніх двух тыдняў.
«Дакладныя ўдары дронаў спецназаўцаў», — гаворыцца ў апісанні да відэа.
Адзначаецца, што за гэты час разведчыкі паразілі:
зенітна-ракетны комплекс Тор-М1;
камандны пункт 55К6 са складу ЗРК С-400;
радыёлакацыйную станцыю 9С18М1−3 са складу комплексу Бук-М3.