«Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Туніс
- 17.11.2025, 15:05
Квіткі будуць прадаваць праз тураператараў.
Авіякампанія «Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Туніс з мая наступнага года. Пра гэта перавозчык паведаміў у сваім Telegram-канале.
«22 мая 2026 года Airbus A330−200 у васільковай ліўрэі вылеціць у горад Энфіда. Планаваная частата рэйсаў — кожныя 11/12 дзён, час у дарозе — каля 8 гадзін», — паведамілі ў «Белавіі».
Чартары будуць прадаваць тураператары «ИНТЕРСИТИ», «Ростинг», «Тайм Вояж», «Вояжтур» і «АэроБелСервис».