Зяленскі прыляцеў да Макрона
- 17.11.2025, 12:46
СМІ паведамлялі, што паміж Украінай і Францыяй будзе заключанае важнае пагадненне.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Францыю, дзе яго асабіста сустрэў французскі калега Эманюэль Макрон. Інфармацыйнае агенцтва Reuters, са спасылкай на двух неназваных суразмоўцаў, добра інфармаваных у гэтым пытанні, пісала, што будуць заключаныя пагадненні па супрацьпаветранай абароне і ваенных самалётах.
Зяленскі апублікаваў відэа ўрачыстай сустрэчы: прэзідэнта асабіста прывітаў Макрон, а ваенны аркестр выканаў гімны Украіны і Францыі.
Паводле Reuters, на працягу некалькіх тыдняў вядуцца перамовы пра тое, як Францыя можа перадаць больш сродкаў СПА Кіеву, «нягледзячы на палітычную і бюджэтную нестабільнасць у Парыжы, што ставіць пад сумнеў тое, што Францыя насамрэч можа зрабіць».