У Беларусі забаранілі лямпачкі Horizont уласнай вытворчасці
- 17.11.2025, 12:13
Іх прызналі небяспечнымі.
У Беларусі забаранілі лямпачкі айчыннай вытворчасці. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Telegram-канале Дзяржстандарту.
Ідзе гаворка пра святлодыёдную лямпу гандлёвай маркі Horizont LED-F C37 4W 3000K E14.
Прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР ТС 020/2011 «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» (артыкулу 4), ГОСТ CIPR 15-2014.
Лямпы не адпавядаюць нормам вымярэння характарыстык радыёперашкод ад электрычнага асвятляльнага і аналагічнага абсталявання.
Квазівяршынныя і сярэднія значэнні напружання радыёперашкод, што ствараюцца на сеткавых клемах, перавышаюць дапушчальныя нормы.
Лямпы выпусцілі на Брэсцкім электралямпавым заводзе — адзіным прадпрыемстве па вытворчасці такіх лямпаў у краіне. Яно належыць холдынгу Horizont.