Польскі генерал: Расійскія дроны былі баявымі
- 17.11.2025, 11:11
Вераснёўскае ўварванне было рэальнай атакай.
Польскі генерал-лейтэнант Мацей Кліш заявіў, што ў ноч на 10 верасня, калі расійскія беспілотнікі масава парушылі паветраную прастору Польшчы, пагроза была больш сур'ёзнай, чым лічылася раней.
Яго словы цытуе RMF24.
Кліш заявіў, што некаторыя з расійскіх беспілотнікаў, нават тыя, якія выкарыстоўваліся як прынады для перагрузкі сістэм супрацьпаветранай абароны, былі абсталяваныя выбухоўкай.
«Цвярджэнне, што гэта былі кардонныя і папяровыя аб'екты, не з'яўляецца цалкам праўдзівым», – сказаў польскі генерал.
Ён дадаў, што ў верасні пагроза для Польшчы ад расійскіх беспілотнікаў была рэальнай.
Як вядома, 10 верасня расійскія беспілотнікі ў колькасці каля двух дзясяткаў упершыню масава заляцелі на тэрыторыю Польшчы. Некаторыя з іх праляцелі амаль на 300 км у глыб ад усходняй мяжы.