BE RU EN

Лукашэнка панічна баіцца

  • 17.11.2025, 10:03

Параноя ўзмацняецца.

Нядаўна Лукашэнка заявіў, што трэба захаваць правадную сувязь у Беларусі. «Тады дакладна вашая размова не будзе на серверах у Канадзе або ЗША. Інакш: ваш тэлефон ляжыць побач — спецслужбы ведаюць усё, што ў вас адбываецца. Уключаны, выключаны — неважна», — расказваў правіцель 10 лістапада.

Насамрэч правіцель баіцца не толькі праслухоўкі. Лукашэнка расказваў, як кіраўнік Чачні Джахар Дудаеў быў ліквідаваны пасля размовы па спадарожнікавым тэлефоне. Нібыта ракета была накіраваная ў месца, дзе зафіксавалі званок.

Раней Telegram-канал «Нік і Майк» пісаў, што пасля аперацыі Масада у верасні 2024 года, калі Ізраіль падарваў сотні баевікоў «Хезбалы» з дапамогай бомбаў, закладзеных у пэйджарах, у Лукашэнкі ўзмацніўся страх:

— У Мінску ўзмацнілася параноя не толькі ў дачыненні да мабільных прыладаў, але і стацыянарных тэлефонаў.

Калі мабільныя прылады — гэта пагроза з Захаду, то стацыянарныя — з Усходу. Усходняя пагроза куды больш рэальная, дарэчы.

Апошнія навіны