«Пасля гэтага ў Расіі адбудзецца пераварот»
- 17.11.2025, 13:45
Эксперт назваў ідэальны сцэнар завяршэння вайны.
Шведска-амерыканскі эканаміст і дыпламат Андэрс Аслунд лічыць, што завяршэнне вайны ў Украіне магло б адбыцца з-за перавароту ў Расіі, які прывядзе да змены ўлады. Паводле яго слоў, большасць войнаў не заканчваецца шляхам перамоў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Эспрессо».
Аслунд нагадаў прыклад Першай сусветнай вайны, якая завяршылася не мірнай дамовай, а рэвалюцыямі ў Германіі:
«Гэта, па сутнасці, ідэальны сцэнар для завяршэння цяперашняй вайны — падзенне Пуціна ў выніку ўнутранага перавароту ў Маскве. І менавіта гэтага Пуцін, відавочна, баіцца больш за ўсё».
Эксперт адзначыў, што ключавым момантам стане ўсведамленне расійскай элітай таго, што дзеянні Пуціна ідуць насуперак інтарэсам краіны: «Эканамічны рост фактычна спыніўся. Інфляцыя складае 8–10% і, верагодна, будзе далей расці. Магчымасці для падарожжаў рэзка скараціліся. Эканоміка стагнуе як фінансава, так і тэхналагічна. Пуцін шкодзіць уласнаму народу, і пытанне толькі ў тым, калі дастаткова людзей гэта ўсвядомяць і вырашаць, што яму пара сыходзіць».