У Маскве адбылося шакіруючае забойства дзіцяці
- 16.11.2025, 22:37
У сталіцы РФ выявілі заплечнік з галавой школьніка.
16 лістапада ў Гальяноўскім ставе ў Маскве выявілі заплечнік з галавой дзіцяці. На шыі хлопчыка былі сляды ўдушэння. З моманту яго гібелі мінула больш за двое сутак. Вадалазы абследавалі стаў і не знайшлі іншых парэшткаў дзіцяці.
Пазней стала вядома, што, паводле папярэдняй інфармацыі, школьніка забіў айчым. Пра гэта паведамляе Mash.
Паводле звестак Telegram-канала, маці дзіцяці спрабавала схаваць тое, што здарылася, і аднесла галаву дзіцяці да става. Цела школьніка схавалі ў сумцы на балконе. Ад яго таксама планавалі пазбавіцца.
У допісе ўдакладняецца, што хлопчык жыў з маці і яе сужыцелем у Балашысе. Пра знікненне школьніка паведаміла бабуля.
СМІ пісалі, што першым падазраваным стаў мужчына ростам каля 180 см, сярэдняга целаскладу. Уначы 14 лістапада яго нібыта бачылі мясцовыя жыхары. Паводле іх слоў, мужчына выкінуў у стаў згортак.