BE RU EN

Зборная Украіны захавала шанцы трапіць на ЧС-2026

  • 16.11.2025, 22:22

Украінцы працягнуць барацьбу за пуцёўку на мундыяль у стыкавых матчах.

Зборная Украіны перамагла Ісландыю ў заключным матчы групы D і з другога месца выйшла ў наступны раўнд адборачнага турніру чэмпіянату свету 2026 года.

Матч у Варшаве завяршыўся з лікам 2:0. Галы забілі Аляксандр Зубкоў (на 83-й хвіліне) і Аляксей Гуцуляк (90+3).

Украінцы набралі 10 ачкоў і абышлі каманду Ісландыі ў барацьбе за другое месца, якое дае права на стыкавыя матчы ў сакавіку.

Напрамую з групы D у фінальную частку чэмпіянату свету выйшлі французы (16 ачкоў), якія ў заключным матчы абыгралі Азербайджан — 3:1.

Беларуская зборная застаецца на апошнім месцы ў сваёй адборачнай групе да чэмпіянату свету ў ЗША.

Апошнія навіны