Украінскія нацгвардзейцы паказалі эфектную працу дронаў на Херсоншчыне
- 16.11.2025, 21:16
Знішчаныя ЗРК «БУК-М3» і «Оса».
Байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны здзейснілі паспяховыя ўдары дронамі на Херсоншчыне. У выніку атакі былі знішчаныя зенітна-ракетныя комплексы расіян.
Пра гэта паведамляе Facebook Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
«У перыяд дзяжурства 11 і 12 лістапада на напрамку УВ «Поўдзень» (30КМП) было выяўлена ЗРК «Оса» на дыстанцыі 51 км ад ЛБЗ у раёне н.п. Новакіеўка і ЗРК «БУК-М3» на дыстанцыі 50 км ад ЛБЗ у раёне н.п. Ульянаўка», — гаворыцца ў паведамленні.
Пасля іх выяўлення варожыя мэты былі знішчаныя. Адпаведнае заданне выканалі сілы ўдарных дронаў падраздзялення 27-й Пячэрскай брыгады НГУ «Lasar's Group».
На апублікаваных кадрах можна ўбачыць, як украінскія воіны паспяхова атакуюць варожую тэхніку, пасля чаго яна выбухае.