Якое будзе надвор'е ў Беларусі 17 лістапада
- 16.11.2025, 17:27
Уначы чакаецца снег.
У Беларусі 17 лістапада месцамі чакаюцца моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак прагназуецца воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, пераходзячы ў дождж). Уначы месцамі пройдуць моцныя ападкі, будзе наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, паўночна-заходні, умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 7 градусаў. Удзень будзе 2-8 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах плюс 9-11 градусаў.