BE RU EN

FPV-дроны Узброеных Сіл Украіны знішчылі пазіцыі элітнага падраздзялення РФ

  • 16.11.2025, 17:24

Судны дзень для «Рубікона».

Аператары FPV-дронаў 71-й асобнай егерскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў працягваюць наносіць расійскім акупантам сакрушальныя ўдары ўздоўж лініі фронту.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДШВ.

За апошні час падраздзяленне РУБпАК брыгады здзейсніла серыю выніковых атак па пазіцыях аднаго з элітных расійскіх фарміраванняў — падраздзялення «Рубікон».

Егеры метадычна знішчалі тэхніку, укрыцці, пяхоту і пазіцыі ворага. У прыватнасці, пацверджана знішчэнне антэн і аператараў расійскіх беспілотнікаў, што істотна аслабіла магчымасці ворага ў паветранай разведцы і каардынацыі дзеянняў.

У некаторых выпадках расійскія вайскоўцы кідалі тэхніку і спрабавалі ўцячы, аднак украінскія FPV-каманды дзейнічалі да поўнага знішчэння як машын, так і жывой сілы ворага.

У брыгадзе адзначаюць, што штодзённая праца аператараў дронаў сістэмна пазбаўляе акупантаў бранятэхнікі, сувязі і асабовага складу, істотна зніжаючы баявы патэнцыял расійскіх сіл на гэтым участку фронту.

Апошнія навіны