BE RU EN

Украіна знайшла яшчэ аднаго пастаўшчыка газу на гэтую зіму

  • 16.11.2025, 16:30

Кіеў дамовіўся з Грэцыяй.

Украіна падрыхтавала пагадненне аб імпарце газу з Грэцыі, каб кампенсаваць страты ўкраінскай здабычы на зімовы перыяд з-за расійскіх удараў, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

«Гэта будзе яшчэ адзін маршрут пастаўкі газу, каб максімальна абараніць маршруты імпарту газу для Украіны на зіму. У нас ужо ёсць дамоўленасці аб фінансаванні імпарту газу, і мы пакрыем патрэбу амаль на €2 млрд», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Фінансавую дапамогу ў гэтым аказваюць еўрапейскія партнёры Украіны і еўрапейскія банкі пад гарантыі Еўракамісіі. Зяленскі асобна адзначыў падтрымку Нарвегіі і згадаў «актыўную працу з амерыканскімі партнёрамі» для атрымання поўнага фінансавання.

Апошнія навіны