BE RU EN

У Дубаі адкрылі найвышэйшы гатэль у свеце

  • 16.11.2025, 16:27

Ён ужо прыняў першых гасцей.

У Дубаі пачаў працу найвышэйшы ў свеце гатэль Ciel Dubai Marina, першыя пастаяльцы ўжо засяліліся ў свае нумары. Пра гэта паведаміла выданне The National.

Вышыня гатэля склала 377 метраў, што вышэй за 356-метровы дубайскі гатэль Gevora. У будынку прадугледжаныя 82 паверхі і 1004 нумары. Пры гэтым на вышыні 310 метраў у гатэлі абсталяваны панарамны басейн.

Паводле дадзеных выдання, сёння ў Дубаі знаходзяцца восем з дзесяці найвышэйшых гатэляў у свеце, у тым ліку Бурдж-эль-Араб, вышыня якога са шпілём складае 321 метр.

Апошнія навіны