BE RU EN

Скандальны рэпер Моргенштерн правёў лекцыю «Як я да Бога вярнуўся»

  • 16.11.2025, 16:06

Прыхільнікі папулярнага ў краінах СНД артыста шакаваныя яго пераўтварэннем.

Расійскі рэпер Алішер Моргенштерн правёў амаль гадзінную лекцыю «Як я да Бога вярнуўся». Пра гэта ён паведаміў у Telegram-канале.

У ёй Моргенштерн распавёў, што яго «рок-н-рольны» лад жыцця і жаданне ўжываць наркотыкі з’явіліся праз унутраную пустэчу. Артыст прызнаў, што ў той перыяд ненавідзеў сябе і ўласнае жыццё. Паводле слоў спевака, ён падаў на калені, плакаў і прасіў аб дапамозе. Аднойчы рэпер задумаўся пра сябе, уласнае паходжанне і прызначэнне ў гэтым свеце. Спачатку музыкант звярнуўся да навукі.

«Чым больш я пачаў паглыбляцца ў тэму, тым больш з’яўлялася пытанняў і нестыковак. А як з нежывой матэрыі можа з’явіцца жывая? І высветлілася, што тэорыя эвалюцыі не можа на гэта адказаць», — распавёў спеўак.

Моргенштерн падзяліўся, што знайшоў адказы на свае пытанні ў свяшчэнных пісаннях і яўрэйскай літаратуры. Пазней рэпер пачаў маліцца Богу.

«Я адчуў, як мая дзірка ўнутры пачынае запаўняцца. Нават калі я не разумеў таго, што чытаю, у мяне ўсё адно душа так радавалася і лікавала. Гэта немагчыма патлумачыць», — падзяліўся музыкант.

Моргенштерн публічна выступае супраць вайны РФ ва Украіне і не падтрымлівае захопніцкую палітыку расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Яго прызналі ў РФ замежным агентам.

Апошнія навіны