Навукоўцы: Сонца не з’яўляецца дакладным цэнтрам Сонечнай сістэмы
- 16.11.2025, 15:55
Астраномы ўдакладнілі памылку Каперніка.
Астраномы нагадалі пра важную асаблівасць, якую не ўлічваў знакаміты астраном Мікалай Капернік: Сонца не знаходзіцца ў дакладным цэнтры Сонечнай сістэмы. Замест гэтага ўсе планеты разам з самім Сонцам абарачаюцца вакол барыцэнтра. Гэта нябачная кропка ў прасторы, дзе ўраўнаважваецца іх сумарная маса. Пра гэта нагадвае NASA, якая падрабязна адсочвае рухі свяціла, піша Ecoportal.
Адзначаецца, што барыцэнтр зрушваецца ў залежнасці ад размяшчэння і масы планет, і найбольш на яго ўплываюць Юпітэр і Сатурн. Часам іх гравітацыя такая моцная, што цэнтр мас апынаецца нават па-за межамі Сонца, з-за чаго яно здзяйсняе лёгкае «ваганне».
Менавіта такія ваганні дазваляюць выяўляць экзапланеты каля іншых зорак. Бо калі зорка «вагаецца», побач з ёй, верагодна, ёсць масіўны аб’ект.
Нягледзячы на гэта, Капернік у цэлым не памыляўся. Ён першым адкінуў уяўленне пра Зямлю як цэнтр Сусвету. А сучасныя прыборы дазволілі ўдакладніць: цэнтр Сонечнай сістэмы не фіксаваны і не заўсёды знаходзіцца ўнутры Сонца. Гэта рухомая кропка, якая залежыць ад балансу гравітацыйнага «танца» ўсіх аб’ектаў сістэмы - ад планет да самога свяціла.