BE RU EN

Партызаны сарвалі пастаўкі боепрыпасаў акупантаў пад Мелітопалем

  • 16.11.2025, 9:24

Праведзена паспяховая дыверсія.

Агенты руху «Атеш» дапамаглі запаволіць чыгуначныя эшалоны акупантаў на запарожскім напрамку.

Пра гэта паведамляе рух «Атеш» у Telegram.

Партызаны руху правялі паспяховую дыверсію ў раёне Навабагданаўкі Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці. У ноч на 16 лістапада была падпалена рэлейная шафа на ключавым участку чыгункі.

Гэта дыверсія імгненна спыніла рух ваенных эшалонаў акупантаў.

Паколькі месца дыверсіі знаходзіцца ўсяго за 50 кіламетраў ад лініі фронту, заблакаваныя цягнікі сталі ідэальнай мішэнню. Сілы абароны Украіны змаглі аператыўна нанесці па іх дакладны ракетны і артылерыйскі ўдар, адзначылі ў «Атеш».

Знішчэнне эшалонаў і пашкоджанне інфраструктуры часова сарвала лагістыку расійскіх акупацыйных войскаў на Херсоншчыне і на частцы запарожскага напрамку.

Актывісты руху адзначаюць, што недахоп боепрыпасаў і паліва ўжо прывёў да зніжэння інтэнсіўнасці баявых дзеянняў на гэтых участках.

«Атеш» даказвае: мы кантралюем транспартныя артэрыі ворага. Кожны метр чыгункі — гэта зона нашай адказнасці!» — гаворыцца ў нататцы партызанскага руху.

Апошнія навіны