«Сумесныя «санкцыі» ЗША і ЗСУ прынясуць жаданыя плады»
- 15.11.2025, 23:17
Расію заганяюць у энергетычную пастку.
Калі НПЗ знішчаюцца, а з-за санкцый прадаваць нафту становіцца вельмі складана, ад гэтага прыкметна пакутуе эканоміка краіны-агрэсара, а таксама павышаецца верагоднасць узнікнення бунтаў на тэрыторыі РФ, патлумачыў украінскі палітолаг і публіцыст Віталь Портнікаў.
Толькі комплексны падыход можа даць добрыя вынікі, што цяпер і адбываецца.
Журналіст апісаў сітуацыю, якая цяпер складаецца ў Расіі:
- Пры гэтым вызваляецца велізарная колькасць сырой нафты, якую трэба камусьці прадаваць, а пасля ўвядзення новых санкцый Злучаных Штатаў нафтаперапрацоўчыя камбінаты ў Індыі, у Турцыі, нават у КНР адмаўляюцца ад закупаў расійскай нафты. Такім чынам збыць куды-небудзь дадатковыя аб'ёмы нафты расіянам становіцца ўсё складаней. Гэта значыць, што найбуйнейшым нафтавым кампаніям РФ давядзецца скарачаць здабычу нафты ў сувязі з тым, што яе не будзе каму прадаваць і не будзе магчымасці перапрацоўваць гэтую нафту на нафтаперапрацоўчых заводах самой Расійскай Федэрацыі.
- Гэта такая энергетычная пастка, якая ствараецца, з аднаго боку, намаганнямі адміністрацыі Трампа, а з другога — ударамі Сіл абароны Украіны па энергетычным сектары тэрарыстычнай федэрацыі. Пастка, якая павінна спрыяць дэградацыі расійскай эканомікі і стварэнню ўмоў для сацыяльнага выбуху ў Расіі з далейшымі дэградацыйнымі працэсамі для самой Расійскай Федэрацыі ў бліжэйшыя нялёгкія для яе дзесяцігоддзі, — спрагназаваў Портнікаў.