BE RU EN

«Лепш будзем есці траву, чым зноў станем расійскай каланіяй»

  • 15.11.2025, 21:34

Сікорскі выказаўся пра адносіны Варшавы і Масквы.

Польшча не дазволіць краіне-агрэсару Расіі вярнуць сабе ўплыў над Польшчай. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі у падкасце Rest in Politics.

Сікорскі нагадаў, што польска-расійскія адносіны складаліся на працягу стагоддзяў, і Польшча ўжо перажыла перыяд каланізацыі.

— Мы былі расійскай каланіяй, а ў 1939 годзе расіяне напалі на нас разам з нацысцкай Германіяй і навязалі нам камунізм на 45 гадоў. Мы лепш будзем есці траву, чым зноў станем расійскай каланіяй, — падкрэсліў Сікорскі.

Апошнія навіны