Для некаторых уладальнікаў жылля хочуць па-новаму разлічваць падатак на яго
- 15.11.2025, 20:12
Каго гэта можа закрануць.
З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі хочуць скарэктаваць схему разліку падатку на нерухомасць, якая належыць некалькім фізасобам. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, заўважыла «Зеркало».
Калі змены прымуць, то падатак будуць плаціць усе ўладальнікі адначасова, пры гэтым да сумы будзе прымяняцца каэфіцыент 0,5. То бок збор дзеліцца прапарцыйна колькасці ўладальнікаў з улікам гэтага каэфіцыента.
Цяпер збор налічваўся толькі аднаму ўладальніку на падставе яго паведамлення, а калі яго не было — кожнаму.
Нагадаем, акрамя таго, чыноўнікі хочуць падняць падаткі для ўладальнікаў пэўнай нерухомасці. «Тыя, хто мае кватэры звыш 150 кв. м і наступныя — звыш 250 кв. м (напэўна, не ўсе нават ведаюць, што такія існуюць, але яны ёсць, іх насамрэч тысячы), там мы прапануем усталяваць каэфіцыент 2 для кватэр, якія будуць звыш 150 кв. м, і 3 — больш за 250 кв. м, — расказваў раней кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў. — Гэта яшчэ трэба абмеркаваць дэпутатам, у парламенце, як гэта будзе ўспрымацца. Гэта дазволіць для такога жылля кошт квадратнага метра, з якога лічыцца падатак, крыху больш наблізіць да яго рэальнай вартасці».