РФ учыніла чарговае ваеннае злачынства
- 15.11.2025, 20:07
Акупанты расстралялі яшчэ двух вайскоўцаў ЗСУ.
Расійскія акупанты расстралялі яшчэ двух украінскіх ваенных. Чарговае ваеннае злачынства адбылося ў ваколіцах Затышша Запарожскай вобласці.
Аб гэтым заявіў амбудсмен Дзмітрый Лубінец.
- Вораг расстраляў двух украінскіх вайскоўцаў у ваколіцах Затышша. Гэта яшчэ адзін свядомы крок РФ, накіраваны на запалохванне і дэманстратыўнае ігнараванне нормаў міжнароднага гуманітарнага права, - напісаў напісаў ён.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека адзначыў, што такія забойствы не з'яўляюцца адзінкавымі выпадкамі. Яны фармуюць сістэмны характар злачынных паводзінаў дзяржавы-агрэсара.
Таксама Лубінец чарговы раз падкрэсліў, што забойства ваеннапалонных з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага гуманітарнага права і Жэнеўскіх канвенцый, якое кваліфікуецца як цяжкае міжнароднае злачынства.
- Я ўжо накіраваў афіцыйныя лісты ў МКЧК і ААН. Міжнародная супольнасць павінна неадкладна рэагаваць на такія сістэмныя грубыя парушэнні з боку Расіі, - дадаў ён.