У сеціве з’явіўся займальны тэст на дэдуктыўнае мысленне
- 15.11.2025, 19:21
Праверце сябе.
Дэдуктыўнае мысленне — гэта не пра «інтуіцыю Шэрлока», а пра ўменне выбудоўваць ланцужок разваг так, каб кожная думка абапіралася на папярэднюю, як косткі даміно.
Гэта здольнасць убачыць логіку там, дзе іншыя бачаць выпадковасць, і зразумець сутнасць, не перабіраючы бясконцыя варыянты.
Калі пройдзеце — значыць, вашы мазгі шчоўкаюць задачы, як арэшкі, і яшчэ памятаюць, што такое дысцыпліна думкі.
Калі не — што ж, гэта нагода патрэніраваць «цягліцы развагі».
Задача:
Інспектар зазірнуў у госці да арыстакрата дона Альфрэда. Той меў прыемную знешнасць і вытанчаныя манеры, але, паводле чутак, пазычыў грошы ў паловы горада. Для госця гаспадар уладкаваў невялікую экскурсію. «Усю гэтую калекцыю я сабраў у басейне ракі Амазонкі», — ветліва патлумачыў дон Альфрэда. Уважліва агледзеўшы калекцыю гаспадара, інспектар цяжка ўздыхнуў. Потым развітаўся з гаспадаром і накіраваўся ў паліцыю, дзе заявіў, што дон Альфрэда — ілгун і грошай ні за што нікому не верне. Што дапамагло інспектару зрабіць такую выснову, якія ў яго ёсць доказы?
Ёсць здагадкі? Свой адказ напішыце ў каментарыях.
Адказ можна даведацца тут.