У Мінску купілі кватэру за паўмільёна долараў
- 15.11.2025, 18:28
Дзе яна знаходзіцца?
У «Алімпік Парку» ў Мінску купілі кватэру за 500 тысяч долараў. Яна аказалася самай дарагой кватэрай, прададзенай у Беларусі ў кастрычніку, паведамляе Realt.
ЖК «Алімпік Парк» знаходзіцца ў Лебядзіным, побач з заказнікам. Месца для жыцця прэстыжнае. Гэты малапавярховы комплекс будаваў забудоўшчык «ТАПАС». А раней, дарэчы, тут было поле і прыватныя дамы. Вось як тут было ў 2014 годзе.
Тут, на Ратамскай, 24, у доме 2020 года пабудовы і купілі тую самую кватэру.
Што да самай кватэры, дык гэта чатырохпакаёвая плошчай 140,4 квадратных метраў. За кватэру заплацілі роўна 500 тысяч долараў. Метр абышоўся ў 3561 долар.