BE RU EN

Сікорскі распавёў, калі Украіна можа ўступіць у ЕС

  • 15.11.2025, 17:42

Украіна ўжо прайшла важны этап.

Украіна мае шанец далучыцца да Еўрапейскага саюза на пачатку 2030-х гадоў. Пра гэта Polsat News заявіў віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Па словах Сікорскага, нягледзячы на блакаванне з боку Венгрыі, Украіна ўжо прайшла важны этап — атрымала статус краіны-кандыдата.

— Украіна стане сябрам ЕС на пачатку наступнага дзесяцігоддзя, — ацаніў ён.

У той жа час Сікорскі падкрэсліў, што ключавой умовай уступу Украіны ў Еўрапейскі саюз застаецца барацьба з карупцыяй.

— Калі Украіна будзе трываць карупцыю, то ў Еўрапейскі саюз яна не ўступіць. ЕС патрабуе сумленнасці, захавання працэдур, — сказаў ён.

Палітык дадаў, што цяперашнія карупцыйныя скандалы ва Украіне з’яўляюцца сур’ёзным сігналам, які Кіеў павінен улічыць на шляху да еўрапейскай інтэграцыі.

Апошнія навіны