BE RU EN

«Лукашэнка нацягнуў шапачку з фальгі»

  • 15.11.2025, 21:42

Беларусы пакпілі з параноі дыктатара.

Днямі Лукашэнка загадаў чыноўнікам вярнуцца да паперы і правадных тэлефонаў.

У дыктатара параноя — тэхналогіі падаюцца змовай амерыканскіх спецслужбаў.

Чытачы сайта Charter97.org у каментарах высмеялі дыктатара. Падаем некаторыя з іх:

«І друкарскія машынкі будуць? У вар'ятні зноў навінка».

«Ён дакладна хоча вярнуцца ў Сярэднявечча. Калі не было друку і кнігі перапісвалі ўручную».

«Агідна, што нейкі ідыёт навязвае свой неадэкватны светапогляд іншым і спрабуе апраўдаць свае правалы і ідыятызм змовай».

«А я-то, наіўны, думаў, што пітэкантрапы вымерлі».

«Няхай лепш мае даныя будуць у ЦРУ, чым у КДБ і ГУБАЗіКу».

«Ён наўмысна дурня косіць, ведаючы, што неўменяемых не судзяць».

«Забараніць да чортавай маці туалетную паперу — навошта мы газеты друкуем, а?»

«Ён у Драздах нацягнуў і ходзіць у шапачцы з фальгі».

Апошнія навіны