BE RU EN

Непераможны баксёр адправіў у нокаўт чэмпіёна Расіі

  • 15.11.2025, 17:43

Відэафакт.

Узбекскі непераможны баксёр у паўсярэдняй вазе Шахрам Гіясаў (18-0, 11 КО) яскрава разабраўся з чэмпіёнам Расіі Маркам Урванавым (25-5-2, 11 КО). Іх бой стаў цэнтральнай падзеяй вечара Lift Promotions у Ташкенце, піша obozrevatel.com.

З першых секунд паядынку Гіясаў навязаў расіяніну высокі тэмп і жорсткую працу па корпусе.

Ужо ў трэцім раўндзе ўдары ў печань двойчы адправілі Урванава ў нокдаўн, а ў чацвёртым раўндзе сітуацыя стала крытычнай.

Марк тройчы апускаўся на калена пасля чарговых пападанняў. Рэферы ўмяшаўся і спыніў бой, залічыўшы тэхнічны нокаўт на карысць Гіясава.

Для ўзбекскага алімпійскага прызёра гэта 18-я перамога запар, у той час як 29-гадовы Урванаў, які бальшую частку кар'еры выступаў двума дывізіёнамі ніжэй, не здолеў вытрымаць магутнасць абавязковага прэтэндэнта на тытул WBA.

Апошнія навіны