Стала вядома, што цяпер насамрэч адбываецца ў Пакроўску
- 14.11.2025, 20:25
Сырскі разам з камандзірамі адпрацаваў дадатковыя варыянты дзеянняў пры розных сцэнарах.
Расіяне спрабуюць прарывацца ў шматпавярховікі ў Пакроўску і Мірнаградзе. Ваеннае камандаванне Украіны ўжо падрыхтавала меры супраць такіх планаў ворага.
Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі у Facebook.
Генерал распавёў, што правёў працоўную нараду з камандзірамі падраздзяленняў, якія вядуць баі на Пакроўскім і Ачарэтынскім напрамках, у прыватнасці ў раёне Пакроўска-Мірнаградаскай агламерацыі.
«Выслухаў даклады аб аператыўнай абстаноўцы ў паласах адказнасці. Вораг не пакідае спроб прарвацца ў жылую забудову, шматкватэрныя дамы і замацавацца там для пашырэння зоны кантролю. У сувязі з гэтым выпрацавалі комплекс мер па супрацьдзеянні планам ворага», - адзначыў Сырскі.
Ён удакладніў, што цяпер найбольш увагі надаецца пытанням лагістыкі падраздзяленняў Сіл абароны Украіны, а таксама супрацьдзеянню варожым FPV-дронам, разведвальным дронам, артылерыі і мінамётам.
Ён разам з камандзірамі адпрацаваў дадатковыя варыянты дзеянняў пры розных сцэнарах.
«Украінскія ваяры працягваюць наносіць ворагу значныя страты як у жывой сіле, так і ў тэхніцы, лакалізуючы яго перамяшчэнні. Нашы камандзіры дзейнічаюць з абавязковым улікам неабходнасці захавання жыцця і здароўя падначаленага асабовага складу», - адзначыў генерал.