BE RU EN

Падаткавікі хочуць, каб ім «злівалі» больш інфармацыі пра беларусаў

  • 14.11.2025, 19:21

Банкі, інтэрнэт-крамы і забудоўшчыкаў хочуць абавязаць гэта рабіць.

Банкі і пастаўшчыкаў плацежных паслуг хочуць абавязаць перадаваць падатковай звесткі пра пераказы, якія беларусы адпраўляюць за мяжу. Пры гэтым гаворка, у тым ліку, пра электронныя грошы. Цяпер такія звесткі трэба паведамляць толькі калі гэта пераказы з-за мяжы, піша «Зеркало».

Таксама падатковая хоча з 1 студзеня 2027 года атрымліваць ад забудоўшчыкаў інфармацыю пра долевы ўдзел у будаўніцтве нерухомасці — колькі фізічныя асобы заплацілі за яе. Гаворка пра аб’екты:

- у дачыненні да якіх у мінулым каляндарным годзе забудоўшчык перадаў дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі;

- уведзеных у эксплуатацыю і аплачаных фізічнымі асобамі.

Наваўвядзенне ў страхоўках і анлайн-пакупках

Мінфін мае намер абавязаць перадаваць дадзеныя пра ўзносы, якія людзі ўнеслі па дамовах добраахвотнага страхавання. Як плануецца, гэта трэба будзе зрабіць да 1 красавіка наступнага года, які ідзе за справаздачным.

Для замежных кампаній, якія аказваюць электронныя паслугі і дыстанцыйна прадаюць тавары ў Беларусі, падаткавікі таксама хочуць пашырыць спіс звестак для «зліву» па іх запыце. Новы пункт — інфармацыя пра плацяжы пакупнікоў з рахункаў у беларускіх банках.

ПВТ і крыптавалюты

Крыптаплатформы, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, плануюць абавязаць паведамляць пра здзелкі кліентаў-фізічных асоб на сумы больш за 150 тысяч рублёў. Сярод такіх кампаній значацца, напрыклад, «ДФС» (пляцоўка FINSTORE.by), «Прим Брокер» (сэрвіс Broker. Finance).

Апошнія навіны