BE RU EN

Польскія памежнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў кітайскіх грузах

  • 14.11.2025, 18:22

24 тысячы пачкаў.

Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі ў кантэйнеры, якім перавозілі тавары з Кітая, паведамляе «Польскае радыё».

У кантэйнеры выявілі дзясяткі картонных каробак, напоўненых цыгарэтамі. Усяго паліцыя канфіскавала ў перавозчыка 24 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, рынкавая вартасць гэтага грузу — больш за 420 тыс. злотых (каля 100 тыс. еўра).

Пасля таго як суд прыме рашэнне аб канфіскацыі цыгарэт, яны будуць знішчаныя.

Апошнія навіны