ЕС падтрымаў планы ЗША па здабычы газу ў Міжземным моры
- 14.11.2025, 15:30
Гэта дапаможа Еўропе канчаткова адмовіцца ад расійскага газу.
Еўракамісія падтрымала новае пагадненне паміж Грэцыяй і ExxonMobil аб разведцы і здабычы газу на шэльфе Іанійскага мора, паведамляе Euractiv. У Бруселі лічаць, што супрацоўніцтва з «надзейнымі партнёрамі» — у першую чаргу ЗША — дапаможа Еўропе канчаткова адмовіцца ад расійскага газу.
На мінулым тыдні Грэцыя і ExxonMobil падпісалі пагадненне аб разведцы на ўчастках у паўночна-заходняй частцы Іанійскага мора. Крытыка эколагаў не спыняе ўлады Грэцыі: разведвальныя працы павінны завяршыцца да 2027 года, а здабыча — калі запасы акажуцца камерцыйна значнымі — можа пачацца ў 2030-м.
Крыніца ў Еўракамісіі заявіла Euractiv, што галоўная задача ЕС — выціснуць расійскі газ у любым выглядзе, а ЗША «былі і застануцца ключавым партнёрам ЕС».
Грэцыя раней падпісала першы доўгатэрміновы кантракт на пастаўку звадкаванага прыроднага газу з ЗША, які прадугледжвае закуп 700 млн кубаметраў газу ў год, пачынаючы з 2030-га, на працягу 20 гадоў. Гэтыя пастаўкі ўваходзяць у абавязацельствы Еўропы набыць у ЗША энергарэсурсаў на $750 млрд у бліжэйшыя тры гады, згодна з абяцаннем Урсулы фон дэр Ляен Дональду Трампу.