BE RU EN

У Беларусі ўвялі чарговыя валютныя змены

  • 14.11.2025, 13:36

Стала вядома, каго яны датычаць.

Урад і Нацбанк ўвялі валютныя змены — для кампаній-экспарцёраў тавараў і паслуг да 31 снежня 2026 года падаўжылі магчымасць прымаць наяўную валюту. Яшчэ адна навіна — такое ж паслабленне ўводзяць і для імпарцёраў.

Беларускія кампаніі-экспарцёры тавараў і паслуг з 2022 года могуць атрымліваць па знешнегандлёвых валютных дагаворах наяўную валюту ад замежных кантрагентаў. Гэта датычыць долараў, еўра, кітайскіх юаняў. Гэтую магчымасць некалькі разоў падаўжалі, гэтым разам — да 31 снежня 2026 года.

Таксама чыноўнікі дазволілі прымаць валюту беларускім кампаніям-імпарцёрам. Хутчэй за ўсё, гэта зрабілі для таго, каб фірмы маглі вярнуць назад грошы па праблемных замовах. Напрыклад, сродкі былі пералічаныя за мяжу, але тавар не паставілі — у такім выпадку кампаніі змогуць наяўнымі вярнуць сродкі ў Беларусь. Імпарцёры таксама змогуць прымаць наяўныя долары, еўра і кітайскія юані да 31 снежня 2026 года.

Гэтае паслабленне з’явілася на тле санкцый, якія заходнія краіны ўвялі супраць Беларусі, — з-за іх узнікаюць цяжкасці з грашовымі пералічэннямі.

Апошнія навіны