BE RU EN

Што адбылося з Максімам Зяньковічам?

  • 14.11.2025, 21:50

Папярэдняя версія.

Папярэдняя прычына гібелі раней зніклага 14-гадовага Максіма Зяньковіча — утапленне. У Следчым камітэце праводзяць праверку па факце гібелі падлетка.

«На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Мінскай вобласці і работнікаў МНС. Праведзены агляд, падчас якога вылучаныя ўзоры вады і грунту, веласіпед, зафіксавана слядовая карціна, апытаныя відавочцы. Цялесных пашкоджанняў, якія сведчаць пра гвалтоўны характар смерці, не выяўлена», — піша прэс-служба СК.

Прызначаныя экспертныя даследаванні, будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзіцяці.

14-гадовы мінчанін знік 8 лістапада. Зяньковіч знаходзіўся ў вёсцы Карбоўскае Бярэзінскага раёна — у той дзень ён на веласіпедзе паехаў у невядомым напрамку. Выратавальнікі знайшлі цела дзіцяці 13 лістапада.

Апошнія навіны