BE RU EN

«Бясконцы сорам на ўвесь свет»: Салаўёў выйшаў з сябе пасля скандалу ў Расіі

  • 14.11.2025, 9:48

Падзенне новага расійскага робата «Айдол» засмуціла прапагандыста.

Крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў вельмі балюча адрэагаваў на відэа з няўдалай прэзентацыяй расійскага чалавекападобнага робата Aidol. Ён разразіўся істэрыкай у эфіры свайго рэсурсу «Салаўёў LIVE», піша «Дыялог.UA».

Кадры прэзентацыі новага расійскага чалавекападобнага робата Aidol імгненна разышліся па Сеціве і ператварыліся ў вірусны мем. На відэа жалезны «прарыў» Расіі робіць некалькі няўпэўненых крокаў, губляе раўнавагу і з грукатам падае на сцэне. Замест дэманстрацыі тэхналагічнага поспеху краіна паказала чарговае прыніжальнае відовішча, якое выклікала хвалю насмешак.

Салаўёў у сваёй праграме параўнаў «Айдола» з танцоўным робатам Ілона Маска і кітайскай распрацоўкай, якая рухаецца настолькі рэалістычна, што распрацоўнікам давялося зняць частку абшыўкі, каб даказаць гледачам, што гэта не чалавек. Расійскі робат на іх фоне выглядае як прымітыўная падзелка, што застыла дзесьці ў 2010-х. Салаўёў не стрымліваў эмоцый.

«Знаходжуся ў стане лёгкай лютасці. Учора чамусьці ў нашай краіне адбылася прэзентацыя чалавекападобнага робата… Пад музыку «Рокі» выводзяць на сцэну рускага «Айдола», разам з ім ідуць двое хлопцаў, і ён падае. Гэта здымаўся фільм пра тое, як украсьці дзяржаўныя ці прыватныя грошы? Гэта ўсё было пра што? Пра што быў гэты бясконцы сорам?!» — абурыўся прапагандыст.

Салаўёў таксама апісаў гіпатэтычную сітуацыю, у якой на полі бою сутыкнуліся расійскі «Айдол» з кітайскім і амерыканскім робатамі. «Па-першае, «Айдола» будуць суправаджаць двое людзей, якія павінны трымаць галаву «Айдола», бо ён падае!» — адзначыў крамлёўскі вядучы.

Апошнія навіны