BE RU EN

CBS: Трампу прадставілі планы магчымых аперацый у Венесуэле з ударамі па сушы

  • 13.11.2025, 21:09

Дні «сябра Лукашэнкі» палічаныя?

Высокапастаўленыя ваенныя чыноўнікі 13 лістапада прадставілі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу абноўленыя варыянты магчымых аперацый у Венесуэле, уключаючы ўдары па сушы, паведамілі крыніцы CBS News, знаёмыя з ходам сустрэч у Белым доме.

Па іх словах, шэф Пентагона Піт Хегсет, кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Дэн Кейн і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі расказалі Трампу пра ваенныя планы на бліжэйшыя дні. Аднак, як заявілі два суразмоўцы тэлеканала, канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

Прадстаўнік Пентагона адмовіўся каментаваць CBS, а прадстаўнікі Белага дома не адказалі на запыт на момант публікацыі.

Як распавялі крыніцы тэлеканала, разведвальная супольнасць ЗША ўдзельнічала ў прадастаўленні інфармацыі для магчымых аперацый. Аднак кіраўніца нацыянальнай разведкі Тулсі Габард не прысутнічала на абмеркаваннях у Белым доме, бо вярталася з замежнай паездкі, адзначае CBS. Дзяржсакратар Марк Рубіо знаходзіўся на саміце кіраўнікоў МЗС краін G7.

Напярэдадні найбуйнейшы амерыканскі авіяносец USS Gerald R. Ford увайшоў у зону адказнасці Паўднёвага камандавання, якая ахоплівае Лацінскую Амерыку і Карыбскі басейн, далучыўшыся да васьмі іншых караблёў Ваенна-марскіх сіл ЗША ў гэтым рэгіёне.

На борце авіяносца знаходзіцца больш за чатыры тысячы вайскоўцаў, а таксама эскадрыллі ўдарных знішчальнікаў і баявых верталётаў, якія налічваюць дзесяткі адзінак тактычнай авіяцыі.

Узброеныя сілы ЗША з верасня наносяць удары па марскіх цэлях у Венесуэле. Улады ЗША сцвярджаюць, што іх дзеянні накіраваныя на барацьбу з наркатрафікам. Як паведамляла выданне Miami Herald, адміністрацыя Белага дома адабрыла ўдары па ваенных аб'ектах у Венесуэле.

Апошнія навіны