Апошняя зіма Пуціна
- Віктар Андрусіў
- 13.11.2025, 17:42
Усё вырашыцца ў бліжэйшыя месяцы.
За некалькі месяцаў да вайны я напісаў тэкст, дзе адзначыў, што найвялікшая памылка Пуціна ў выпадку ўварвання — гэта неразуменне таго, што яму давядзецца мець справу не з Зяленскім, а з украінскім народам. Так і адбылося.
Наш народ заўсёды мацнейшы за нашых лідараў. Калі мы адзіныя — мы мацнейшыя за нашых ворагаў. Але калі мы не адзіныя — нас рвуць на кавалкі.
Сёння нам зноў трэба сабрацца і сканцэнтравацца. Так, стрэс ад пачутага дэмаралізуе, але на кану — наша жыццё. Пакуль усе СМІ купаюцца ў запісах агіднай карупцыі, у нас праваліўся фронт у Запарожскай вобласці, хлопцы з усіх сіл спрабуюць пашырыць калідор каля Мірнаграда і Пакроўска і цаной жыцця рубяцца за кожны метр. Ад гэтага залежыць наша выжыванне, і спыніць акупантаў — наша задача нумар адзін.
Задача нумар два — пакараць мярзотнікаў за карупцыю на вайне. І гэта абавязкова будзе зроблена. Давайце шчыра прызнаем, што ўжо цяпер гэтай гідры адрэзалі адну галаву, і ад гэтага павінна стаць лягчэй. У гэтай гідры яшчэ шмат галоў, але, паверце, ім не будзе куды бегчы, калі імі зоймуцца пасля вайны. Плёнкі ёсць, даказы ёсць, спецслужбы ёсць.
Але сёння трэба сканцэнтравацца і вырашаць праблемы паводле ступені важнасці. І перш за ўсё — на выжыванні, на фронце! Давайце сабярэм сілы і падтрымаем сваіх! Бо свае менавіта там, а не на Банкавай або на Грушэўскага!
У мяне дастаткова аргументаў і даказаў, што гэтая зіма — апошняя бітва Пуціна. Пра гэта я напішу пазней. Усё вырашыцца ў бліжэйшыя месяцы. Таму нельга прайграць у фінальным раўндзе.
Віктар Андрусіў, «Фэйсбук»