Польшча ратавала Беларусь ад дэфіцыту бульбы
- 13.11.2025, 23:38
Варшава паставіла 6,52 тысяч тоннаў.
У студзені — жніўні 2025 года Польшча паставіла ў Беларусь 6,52 тыс. тоннаў бульбы на агульную суму 9,89 млн злотых (2,71 млн долараў па бягучым курсе), паведаміў партал topagrar.pl.
Беларусь стала чацвёртым пакупніком польскай бульбы за згаданы перыяд, у першую тройку ўвайшлі Украіна (57,11 тыс. т), Румынія (11,9 тыс.) і Малдова (9,92 тыс.).
Адсутнасць бульбы ў крамах, а таксама высокія цэны на гэты карняплод выклікалі шырокі грамадскі рэзананс вясной гэтага года.
Як пісаў сайт Charter97.org, ад дэфіцыту бульбы ратавала беларусаў нават Грузія.