Расійская згушчонка выціскае беларускую з паліц крам
- 13.11.2025, 16:48
Імпарт танных тавараў сумнеўнай якасці з РФ расце.
За студзень — верасень расійскі экспарт згушчанага малака склаў каля 5,8 тыс. тон на суму $11,8 млн. У топ-3 пакупнікоў увайшла і Беларусь, паведамляе «Агроэкспарт».
Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб'ём паставак расійскай згушчонкі ў грашовым выражэнні вырас на 21%.
Беларусь за дзевяць месяцаў 2025 года набыла расійскай згушчонкі больш чым на $1 млн. Падобныя аб'ёмы набываюць Грузія і Узбекістан.
Больш згушчонкі з Расіі набыў толькі Казахстан — прыкладна на $5 млн.