У Беларусі выпусцілі марожанае са смаком «Сталічных» цукерак
- 13.11.2025, 14:18
Хутка яно з’явіцца ў крамах.
Мінскі халадзільны камбінат № 2 сумесна з фабрыкай «Камунарка» выпусціў першую партыю новага марожанага эскімо, смак якога натхнёны легендарнымі цукеркамі «Сталічныя эліт».
Першая партыя марожанага «Сталічнае эліт» (пламбір з водарам ванілі ў горкім шакаладзе з жэлейнай начынкай) была выпушчана 11 лістапада.
Гэтая навінка, якая з’яўляецца калабарацыяй двух прадпрыемстваў, неўзабаве паступіць у продаж у крамы.