Украіна атрымае 6 млрд еўра з даходаў ад замарожаных актываў РФ
- 13.11.2025, 11:54
Пра рашэнне абвясціла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Украіна атрымае новы транш ад Еўрасаюза ў памеры 6 млрд еўра з даходаў ад замарожаных актываў Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе прэс-служба ЕК.
«Толькі за адзін дзень мінулага тыдня Расія запусціла больш за 40 балістычных і крылатых ракет, а таксама амаль 500 беспілотнікаў, накіраваных супраць энергетычнай інфраструктуры Украіны. Дзве буйныя электрастанцыі былі знішчаныя», — заявіла кіраўніца Еўракамісіі.
Яна таксама падкрэсліла, што ўжо сёння Еўрасаюз выдзеліць амаль 6 млрд еўра з крэдыту ERA і фонду для Украіны.
«Еўропа будзе і далей умацоўваць супраціў Украіны. Мы кампенсуем шкоду, нанесеную расійскімі ўдарамі. Мы стабілізуем энергасістэму Украіны — экспартуючы больш за 2 гігаваты электраэнергіі ў Украіну. І мы абаронім крытычна важную інфраструктуру. Гэтая зіма вызначыць будучыню вайны», — дадала яна.
Міжнародныя партнёры Украіны працягваюць шукаць шляхі для пакрыцця дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту на 2025 год. Адзін з варыянтаў, які цяпер актыўна абмяркоўваецца, — стварэнне так званага «рэпарацыйнага крэдыту», што дазволіць накіраваць замарожаныя расійскія актывы на падтрымку Украіны.
На гэтым фоне прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Еўропу выкарыстоўваць актывы РФ і пераадолець рознагалоссі, якія ўзніклі,
Нягледзячы на затрымку з прыняццем адпаведных рашэнняў, крытычных рызык для дзяржаўных фінансаў пакуль няма, бо патрэбы бюджэту на бягучы год ужо забяспечаныя.
Еўрапейская камісія тым часам працуе над новым планам фінансавай дапамогі Украіне, падрабязнасці якога чакаюцца ў бліжэйшы час.