У Віцебску заўважылі мядзведзяня
- 13.11.2025, 11:24
Відэафакт.
Сёння раніцай у Віцебску студэнтка аднаго з ВНУ заўважыла ў раёне вуліцы Праўды мядзведзяня.
Ён спяшаўся па справах, але ўсё адно дарогу перабягаў у абазначаным месцы.
Вуліца Праўды — гэта амаль цэнтр горада.