BE RU EN

ЗША рыхтуюцца да выпрабаванняў сродкаў дастаўкі ядзернай зброі

  • 13.11.2025, 10:21

Вашынгтон пераходзіць да практычнай фазы.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пацвердзіў, што ЗША плануюць выпрабаваць сістэмы дастаўкі ядзернай зброі, паведамляе The Washington Post.

Раней прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра пачатак ядзерных выпрабаванняў, не ўдакладніўшы, ці ідзе гаворка пра выбухі або пра праверку ракетных сістэм. Пазней міністр энергетыкі Крыс Райт патлумачыў, што выпрабаванні не будуць прадугледжваць ядзерных выбухаў.

«Гэта цалкам дарэчнае рашэнне, улічваючы, што праціўнікі ЗША праводзяць уласныя выпрабаванні», — заявіў Рубіё.

Апошнія навіны