BE RU EN

Лаўроў зноў «узгоднена адсутнічаў» на мерапрыемстве з удзелам Пуціна

  • 13.11.2025, 4:59

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС РФ апынуўся ў няміласці пасля зрыву сустрэчы Пуціна з Трампам.

Уладзімір Пуцін правёў у Крамлі перамовы з казахстанскім калегам Касым-Жамартам Такаевым. Сярод членаў дэлегацый не было кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова. Як патлумачылі крыніцы спецыяльнага карэспандэнта «Ъ» Андрэя Калеснікава, міністр зноў «узгоднена адсутнічаў».

Тую ж фармулёўку, «узгоднена адсутнічаў», крыніцы Андрэя Калеснікава выкарыстоўвалі 5 лістапада. Тады дыктатар РФ правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. Сярод прысутных не было толькі Лаўрова.

Як пісала газета Financial Times, ЗША адмовіліся ад саміту з Расіяй у Венгрыі пасля размовы Лаўрова з дзяржсакратаром Маркам Рубіо 20 кастрычніка. Публікацыю падхапілі і іншыя замежныя СМІ.

Апошнія навіны