Foreign Policy: Пасля Венесуэлы ЗША возьмуцца за Кубу
- 12.11.2025, 19:21
Вашынгтон паспрабуе змяніць рэжым на востраве.
Змена палітычнага рэжыму ў Рэспубліцы Куба прадугледжваецца адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа другой мэтай пасля зрынання венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура. Такі сцэнар у артыкуле для часопіса The Foreign Policy дапусціў прафесар дзяржаўнага кіравання Амерыканскага ўніверсітэта, спецыяліст па Лацінскай Амерыцы і былы дырэктар Архіва нацыянальнай бяспекі Універсітэта Джорджа Вашынгтона Уільям Леаграндэ.
«Нарашчваючы вайсковую магутнасць супраць Венесуэлы, ЗША таксама прыглядаюцца да Кубы», — напісаў эксперт.
На думку Леаграндэ, ЗША спадзяюцца, што спыненне паставак нафты кубінцам з Венесуэлы прывядзе да краху сацыялістычнай рэспублікі. Прафесар лічыць непазбежным у цяперашняй сітуацыі напад на Венесуэлу, бо «ў Карыбскім моры ўжо разгорнутыя дзесяць ваенных караблёў і дзесяць тысяч вайскоўцаў [Злучаных Штатаў]».