Трамп задаў лідару Сірыі асабістае пытанне
- 12.11.2025, 19:05
Прэзідэнт ЗША жартам спытаў у яго пра колькасць жонак.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Белым доме з прэзідэнтам Сірыі Ахмедам Аш-Шараа спытаў у яго пра колькасць жонак, а затым, смеючыся, стукнуў яго па плячы. Відэа з дыялогам двух лідараў публікуе Clash Report.
«Колькі ў вас жонак? Адна?» — спытаў Трамп.
Аш-Шараа з усмешкай адказаў: «Адна». Пасля гэтага кіраўнік Белага дома стукнуў калегу па плячы і пасмяяўся.