BE RU EN

Трамп накіраваў ліст прэзідэнту Ізраіля

  • 12.11.2025, 15:52

Змест паслання датычыцца Нэтаньягу.

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг атрымаў ліст ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у якім той заклікае яго разгледзець магчымасць памілавання прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу.

Пра гэта піша Reuters са спасылкай на заяву офіса Герцага.

Нэтаньягу ўжо працяглы час знаходзіцца пад судовым разглядам па абвінавачаннях у карупцыі, і Трамп неаднаразова прасіў памілаваць свайго блізкага саюзніка. Сам прэм'ер Ізраіля адмаўляе абвінавачанні і не прызнае сябе вінаватым.

«Хоць я цалкам паважаю незалежнасць ізраільскай судовай сістэмы і яе патрабаванні, я лічу, што гэта «справа» супраць Бібі (мянушка Нэтаньягу. – Рэд.), які доўгі час змагаўся разам са мной, у тым ліку супраць вельмі моцнага праціўніка Ізраіля — Ірана, з'яўляецца палітычным, неабгрунтаваным пераследам», — напісаў Трамп у лісце Герцагу.

У адказ на гэта офіс заявіў, што кожны, хто імкнецца атрымаць прэзідэнцкае памілаванне, павінен падаць афіцыйны запыт у адпаведнасці з устаноўленымі працэдурамі.

Апошнія навіны