Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі расійскага найміта з Гродна
- 12.11.2025, 15:49
Беларус ваяваў на баку акупантаў.
Жыхар Гродна Яўген Станкевіч загінуў на вайне ва Украіне, ён ваяваў на баку Расіі; пра смерць мужчыны ў сацсетках паведаміла ягоная жонка, піша Hrodna.Life.
Яўгену Станкевічу было 34 гады, яго пахавалі на Аульскіх могілках у Гродне.
Як піша выданне, у пары была агульная дачка, у Жураўлёвай, акрамя яе, яшчэ двое.
Вясной 2025 года украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў спіс з 742 грамадзян Беларусі, якія ваявалі або ваяваюць на баку РФ. Сярод іх быў і Станкевіч; ён лічыўся загінулым, прычына смерці — «размозжанне галавы».
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі расійскага найміта са Светлагорскага раёна Беларусі.